Джузэпэ Сака
Джузэпэ Сака | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1735[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 снежня 1798 ці 21 снежня 1798 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
![]() |
Джузэ́пэ Са́ка або Джузэпэ дэ Сака (італ.: Giuseppe de Sacco, польск.: Józef Sacco; 1735, Верона, Італія — 22 снежня 1798, Гродна) — архітэктар, італьянец. Прадстаўнік архітэктуры барока і класіцызму. У 1770-я гады кіраваў будаўнічай школай у Гродне.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1768 годзе з’явіўся ў Варшаве. Першай значнай праявай здольнасцей быў праект пахавальнага катафалка (сastrum doloris ) для каралевы Марыі Ляшчынскай, што знаходзіцца і цяпер у касцёле сакраментак у Варшаве. Выкананы праект быў у суаўтарстве з вядомым архітэктарам Якубам Фантана, з якім Джузэпэ працаваў над праектам перабудовы касцёла Святога Яна ў Варшаве.
У 1771 годзе па запрашэнні гродзенскага старосты Антонія Тызенгаўза пераязжае ў Гродна. Вясной таго ж года Джузэпэ залічаюць паручнікам воінскага гарнізона ў Гродне. У 1775 годзе атрымаў званне капітана кавалерыі ВКЛ, пасля займае пасаду гарадзенскага гараднічага і быў набілітаваны.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/33/%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86_%D1%83_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5.jpg/250px-%D0%9A%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D1%86_%D1%83_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0f/%C5%A0%C4%8Dorsy%2C_Chraptovi%C4%8D._%D0%A8%D1%87%D0%BE%D1%80%D1%81%D1%8B%2C_%D0%A5%D1%80%D0%B0%D0%BF%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%281894%29.jpg/250px-%C5%A0%C4%8Dorsy%2C_Chraptovi%C4%8D._%D0%A8%D1%87%D0%BE%D1%80%D1%81%D1%8B%2C_%D0%A5%D1%80%D0%B0%D0%BF%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87_%281894%29.jpg)
12 снежня 1771 рашэннем камісіі фінансаў ВКЛ дэ Сака з акладам у 600 польскіх злотых прызначаецца на пасаду архітэктара «Яго каралеўскай Вялікасці». У яго абавязкі ўваходзіў пільны нагляд за будаўніцтвам мясцовых каралеўскіх мануфактур. У гэты час Сака распрацаваў арыгінальны праект перабудовы новага Каралеўскага замка ў Гродне, каралеўскага паляўнічага палаца ў Аўгустове , каралеўскай рэзідэнцыі ў Станіславове. У 1779 Сака стварае для гродзенскага маршалка Юрыя Валовіча адзін з прыгажэйшых помнікаў архітэктуры — палацава-паркавы комплекс Свяцк. Сядзіба добра захавалася. У 1770—1776 гадах дэ Сака пры ўдзеле італьянца Карла Спампані і француза Якуба Габрыеля быў спраектаваны пышны палац Яўхіма Храптовіча ў Шчорсах. У наш час палац не захаваўся, застаўся толькі будынак бібліятэкі Храптовічаў. У 1760—1780 гадах па праектах Сака будуецца палац Тызенгаўзаў у Паставах.
У 1788 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі за вялікія заслугі ўзнагародзіў архітэктара маёнткам Дубасна (каля Беластоку, Польшча)[2]. У сваім маёнтку ў 1781 годзе Сака ўзвеў капліцу, пазней былі пабудаваныя гаспадарчыя і жылыя памяшканні, разбіты сад і агарод. Да нашых дзён сядзіба Сака не захавалася.
У красавіку 1788 года Сака бярэ шлюб у гродзенскім бернардзінскім касцёле з Францішкай Манькоўскай, роднай сястрой мастака Тамаша Манькоўскага, з якім дэ Сака займаўся роспісам сцен Свяцкага палаца.
У 1793 годзе Станіслаў Аўгуст Панятоўскі эмфітэўтычным прывілеем дараваў дэ Сака, маёру войск польскіх, урочышча Бабіньска Буда, якое змяшчалася ў Аліцкай эканоміі[3].
У канцы 1790 Сака сур’ёзна захварэў на туберкулёз і пераехаў у Гродна. Тут, у Доме масонаў 20 снежня 1798 ім было напісана перадсмяротнае завяшчанне. Паводле яго Джузэпэ дэ Сака, маёр былых войск польскіх, запісаў жонцы, Францішцы з Манькоўскіх дэ Сака, добры Дубасьна і Бабіньска Буда і ўсю рухомасць[4].
Пахаваны на Каталіцкіх фарных могілках у Гродне.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_%282018%29._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%BA_%D0%96%D1%8B%D0%BB%D1%96%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B0._%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%D0%A2%D1%8B%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D0%B0.jpg/250px-%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_%282018%29._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%BA_%D0%96%D1%8B%D0%BB%D1%96%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B0._%D0%A2%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%D0%A2%D1%8B%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D1%9E%D0%B7%D0%B0.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a1/Horadnia%2C_Haradnica%2C_Tyzenhaus._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A2%D1%8B%D0%B7%D1%8D%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D1%9E%D0%B7_%281915%29.jpg/250px-Horadnia%2C_Haradnica%2C_Tyzenhaus._%D0%93%D0%BE%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%8F%2C_%D0%93%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A2%D1%8B%D0%B7%D1%8D%D0%BD%D0%B3%D0%B0%D1%9E%D0%B7_%281915%29.jpg)
- Гродзенскія каралеўскія мануфактуры.
- Аўгустоўскі палац каля Гродна.
- Станіславаўскі палац каля Гродна.
- Свяцкі палац Ю. Валовіча.
- Шчорсаўскі палац (разам з Карла Спампані і Я. Габрыэлем).
- Дзмітрыеўская царква ў Шчорсах (разам з Я. Габрыэлем).
- Палац Тызенгаўзаў у Гродне, рэканструкцыя (разам з І. Г. Мёзерам).
- Палац Тызенгаўзаў у Вільні.
- Палац Тызенгаўзаў у Паставах.
- Новы замак у Гродне, рэканструкцыя.
- Ратуша ў Гродне, 1775 (разам з Фрэйліхам).
- Палац у Цёнжэні (Польшча).
- Праект ратушы ў Вільні, 1784 (не быў ажыццёўлены).
Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 на беразе ручая Гараднічанкі ў Швейцарскай даліне была ўсталявана бронзавая скульптура Джузэпэ Сака. Скульптура выканана Аляксандрам Анціпіным. Джузэпэ Сака трымае на каленях план горада Гродна, на якім напісана «Гарадніца, план» і пазначана дата «1780».
Зноскі
- ↑ Giusèppe Sacco // Sapere.it — De Agostini Editore, 2001.
- ↑ SUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 51. 1410; k. 71 (польск.)
- ↑ SUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 58. 1395; k. 5 (польск.)
- ↑ SUMARIUSZ DOKUMENTÓW KAMERY WOJNY I DOMEN W BIAŁYMSTOKU 1796—1807. № 927. 1410; k. 79-80 (польск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сака Джузепе // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Джузэпэ Сака на Вікісховішчы |
---|
- — Архітэктар Яго каралеўскай Вялікасці(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся ў 1735 годзе
- Нарадзіліся ў Вероне
- Памерлі 22 снежня
- Памерлі ў 1798 годзе
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў Гродне
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Фарных могілках
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Вялікага Княства Літоўскага
- Архітэктары Польшчы
- Архітэктары Літвы
- Архітэктары Італіі
- Архітэктары Гродна
- Архітэктары Вільнюса